Государственное учреждение образования
Дошкольный центр развития ребенка г. Логойска

Версия для слабовидящих
Главная \ Размаўляем на беларускай мове

Размаўляем на беларускай мове

Мультымедыйныя практыкаванні для фармавання ўстойлівай цікавасці да беларускай мовы ў дзяцей 3-4 гадоў.

Не шматлікія ўстановы дашкольнай адукацыі абсталяваны камп'ютарнымі класамі, што адпаведна ўскладняе педагогаў выкарыстоўваць электронныя адукацыйныя рэсурсы ў сябе на занятку. Дзякуючы нашай распрацоўцы, педагог любой установы які мае мультымедыйны праектар можа выкарыстаць дадзены рэсурс пры арганізацыі спецыяльна арганізаванай дзейнасці, што значна павысіць цікавасць дашкольнікаў да вывучэння той ці іншай тэмы.

Галоўнай мэтай распрацовак з’яўляецца фарміраванне ўстойлівай цікасці і станоўчых адносін да беларусскай мовы, развіцце разумення беларускай мовы і станаўленне рэпрадуктыўнага маўлення дзяцей на беларускай мове.

На дадзеным этапе распрацоўваецца серыя мультфільмаў па розных тэматыках накіраваных на фарміраванне ўмення правільна называць асобныя прадметы навакольнага асяродзя.