Государственное учреждение образования
Дошкольный центр развития ребенка г. Логойска

Версия для слабовидящих
Главная \ Наша Радзіма Беларусь \ Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

mnzw1-1000x1000 Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусьmnzw1-1000x1000

          Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.

Што азначаюць колеры сцяга?

Чырвоны колер - колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.

Зялены колер - колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.

Белы колер - гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці. 

    Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву "узыходзячае сонца".  Вялікі ромб - гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба - гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: "Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!"

mnzw1-1000x1000 Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусьmnzw1-1000x1000

a521055ce71fb18370313ccbc78d6cd6

       Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева - ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.

Пра што распавядае герб?

Што сімвалізуе контур тэрыторыі нашай дзяржавы на гербе?

Контур Беларусі ў цэнтры сімвалізуе тэратарыяльную цэласнасць дзяржавы ў яе міжнародна прызнаных межах.

Што азначае ўзыходзячае сонца?

Яднанне Зямлі і Сонца – галоўны знак жыцця. Гэтыя выявы на гербе адлюстроўваюць традыцыі нашых продкаў, якія пакланяліся багіні-маці Зямлі і ўзыходзячаму Сонцу. Сімвалы Зямлі і Сонца азначаюць надзею сучасных людзей на росквіт Беларусі.

Якое значэнне мае пяціканцовая зорка на гербе?

Пяціканцовая зорка – пентаграма -  знак бяспекі, мужнасці і высокіх памкненняў. Наяўнасць зоркі азначае  гатоўнасць кожнага жыхара да абароны сваёй Радзімы.

Чаму ў гербе нашай краіны вянок з каласоў, кветак ільну і канюшыны?

Вянок спрадвеку выкарыстоўваўся як узнагарода пераможцу. Блакітныя кветкі ільну і ружовыя кветкі канюшыны – найбольш характэрныя асаблівасці беларускай зямлі. Яны сімвалізуюць працу сялян і іх сувязь з прыродай, што пераканаўча  падкрэсліваюць залатыя, спелыя, важкія збожжавыя каласы – увасабленнне вечнасці жыцця.

Чаму вянкі паабапал герба спавіты чырвона-зялёнай стужкай?

Чырвона-зялёная стужка паўтарае элементы Дзяржаўнага сцяга, надпіс на ёй -“Рэспубліка Беларусь” – паведамляе, каму належыць дзяржаўны сімвал.

       У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята - Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.

mnzw1-1000x1000 Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусьmnzw1-1000x1000

 

Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь з'яўляецца твор на музыку Нестара Сакалоўскага і словы Міхаіла Клімковіча і Уладзіміра Карызны.  Дзяржаўны гімн сучаснай Беларусі захаваў музычную аснову гімна Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Музыка Нестара Сакалоўскага карысталася папулярнасцю і павагай людзей розных пакаленняў, таму і пры стварэнні гімна незалежнай Беларусі было прынята рашэнне яе захаваць. Затым быў аб'яўлены конкурс на стварэнне тэксту гімна. Словы Джяржаўнага гімна адлюстроўваюць умовы развіцця нашай краіны як незалежнай, суверэннай, міралюбівай дзяржавы, падкрэсліваюць патрыятызм і працавітасць беларусаў, а таксама брацкія адносіны паміж усімі нацыянальнасцямі, якія пражываюць на тэррыторыі Рэспублікі Беларусь.

Мы, беларусы – мірныя людзі,
Сэрцам адданыя роднай зямлі,
Шчыра сябруем, сілы гартуем
Мы ў працавітай, вольнай сям’і.

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Разам з братамі мужна вякамі
Мы баранілі родны парог,
У бітвах за волю, бітвах за долю
Свой здабывалі сцяг перамог!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!

Дружба народаў – сіла народаў –
Наш запаветны, сонечны шлях.
Горда ж узвіся ў ясныя высі,
Сцяг пераможны – радасці сцяг!

Слаўся, зямлі нашай светлае імя,
Слаўся, народаў братэрскі саюз!
Наша любімая маці-Радзіма,
Вечна жыві і квітней, Беларусь!